Беларускі мароз: Зюзя (5 здымкаў).


Зю́зя — бог холаду ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян. Паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу. Увасабляе сабой зімовую сцюжу, а таксама каляндарны перыяд ад Калядаў да вясновага раўнадзенства. Павел Шпілеўскі азначаў Зюзю як бога зімы ў беларускай міфалогіі. Брат Перуна. Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. 

У руцэ трымае вялікую жалезную булаву - доўбню. Ад яго подыху ўзымаецца завіруха і мяцеліца. Яго дыханне – гэта завіруха, яго слезы – гэта ледзяшы, шэрань – яго словы, а воласы – гэта снежныя аблокі. Гэта стары з белымі як снег валасамі на галаве і такой жа белай даўжэзнай барадой. Ён нізенькага росту, тоўсты. Апрануты ў белую цёплую вопратку, але увесь час ходзіць босы і з непакрытай галавой. Зюзя заўсёды носіць з сабой железную булаву.

Зюзя
Зюзя



Увогуле, Зюзя спіць у лесе і толькі з надыходам зімы прасынаецца. Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць да людзей у вёскі. Прычыны для гэтага розныя: папярэдзіць сялян, што будзе жорсткая, суровая зіма на будучы год; дапамагчы нечым беднай сялянскай сям'і, а то проста дзеля таго, каб паесці куцці. Беларусы гавораць пра Зюзю з асаблівай павагай: Зюзя на дварэ — куцця на стале.

Раззлаваўшыся на людзей, Зюзя звычайна стукае сваёю булавой у які-небудзь пень. Ад гэтага магутнага удару трасецца зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Калі некаму з людзей здаралася быць у лесе ў гэты час і запытаць: «Хто гэта там стукае?», то ён чуў у адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае». Згодна с павер'ямi, Зюзя ўзнiмаў завiруху, мяцелiцу, выклiкаў сцюжу, маразы. Калi быў моцны мароз, лiчылi, што Зюзябiў булавою, якую заўсёды насiў пры сабе, па дрэвах i бярвеннях, з-за чаго яны трашчалi."


Калі ідзе снег — гэта значыць, Бог загадаў свайму памагатаму Марозу паслаць пярыну на полі, каб жыта не памерзла. Сцеле Мароз і дарожку, каб людзям добра было вазіць сена з балота. Калі б Бог не даваў снегу, то на Зямлі вымерзлі б усе расліны ды і сама Зямля так прамерзла, што не растала б і за лета.



Як задобрыць.

Пад Новы год беларусы варылі для Зюзі куццю, каб задобрыць. У культуры ўсходніх славян паўсюдна быў вядомы звычай, калі на Каляды, Саракі ці Вялікдзень Мароз запрашалі на святочную вячэру — на куццю, кісель, бліны, каб задобрыць яго, а ён у знак удзячнасці за пачастунак не шкодзіў пасевы злакавых культур. Пры гэтым казалі: “Мароз, Мароз, хадзі куццю есці”. На Беларусі, каб “задобрыць” Мароз, на Калядным тыдні варылі аўсяны кісель. Яго ставілі на вокны, выносілі на ганак, вылівалі на агарод ці на вуліцу. Ці напярэдадні Новага года, гатуючы, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку ці міску і пакідаюць на ноч на асобным стале, каб ён пачаставаўся.


Прыкметы.

На Беларусі жартавалі: быццам бы Мароз “лопаецца” на галаве лысага чалавека, г.зн. памяншаецца, знікае. Таму ў дні самых моцных маразоў неабходна было налічыць дванаццаць знаёмых лысых людзей, апошнім назваўшы самага лысага, сказаўшы пры гэтым: “Мароз, мароз, ідзі лысых памарозь!”

Калі чалавек заблукаў у лесе ўзімку, дык трэба ісці на стук – гэта Зюзя грукае булавой і падказвае дарогу.

Калі пералічыць усіх лысых, каго ведаеш, дык адразу стане цяплей.


Пра Зюзю беларусы гавораць з нейкай асаблівай павагай. Прымаўкі: «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце...», «Зюзя на дварэ - куцця на стале»

Але з цягам часу Зюзя стаў азначаць нават і выпіўшага чалавека. Вось верш, як гэта адбылося:

У зімы ёсць прыяцель,
І завуць яго Зюзя.
Па народным павер’і,
Ён у лесе блукае.
Дзесьці ў нетрах глухіх

Зюзя той барадаты.
А падобны ён вельмі
На сівога старога.
Басанож і без шапкі
Ходзіць у кажушку.

Булавою жалезнай
Ён калоціць па дрэвах
І па хатаў вуглах –
Тым пужае людзей,
І малых,і старых.

Зюзю людзі задобраць:
Пададуць штосьці з’есці,
Наліюць і хмяльнога,
Ды бывае – задужа,-
Ап’янее дзядок!

На падпітку тады
Вытварае дурное –
Вось адсюль і пайшло:
“-Той як Зюзя напіўся.
Гэны ў Зюзю п’яны!”


Пётр Шакола



Дадатак пра казу:



Пярун лічыўся сынам вярхоўнага бога. У браты лёс паслаў яму жорст-кага Зюзю. Замужам за Перуном была спагадлівая да людзей Жыва, якую па мужу часта называлі Грамавіцаю. 3 ёю, ба-гіняю жыцця і лета, звязаны цікавы міф, які варта падаць як узор беларускай дахрысціянскай міфалогіі.

 Калі ў час свайго зімовага панавання Зюзя мучыў людзей маразамі, Грамавіца сышла з нябёсаў на зямло, каб нарадзіць сына Дажбога — Хор-са, якому наканавана было адолець Зюзю. Але той даведаўся пра Жывіны намеры, перакінуўся ў мядзведзя і разам з пера-мененымі ў ваўкоў злымі духамі — Завеямі пачаў ганяцца за ёю. 

Ратуючыся, Грамавіца ператварылася ў белую казу і схавалася ў кустоўі, дзе і нарадзіла Дажбога. Якраз таму каля-доўшчыкі і водзяць з сабою «казу».












Комментарии

Анонимный написал(а)…
Спасибо! Очень интересная статья. Наша мифология какая-то душевная что-ли. Даже жалко, что она была вытеснена христианством.

Архив

Показать больше

Ярлыки

телесность32 болезни31 интересно31 вес27 генетика26 видео24 семья24 мозг23 экологичность23 семинар здоровое питание22 советы18 стрессоустойчивость18 тест18 цикл "день-ночь"18 измерение ресурсов здоровья17 сон17 неврология16 свет15 здоровое общество14 традиции14 медицина13 завтрак12 инсулин11 красота11 нейробиология11 рецепт11 водно-солевой баланс10 самоидентичность10 семинар ваш ресурс стрессоустойчивости10 СМИ9 история9 минимализм9 наука9 природа9 беременность8 диагностика8 температура8 юмор8 практика7 воспитание6 иммунитет6 инфекции6 микрофлора6 осанка6 продуктивность6 социальные связи6 эволюция6 mtor5 курс здоровая телесность5 сознательность5 старение5 NO4 архив4 дизайн4 гистамин3 грелин3 еда3 искусство3 кофеин3 отзывы3 родословная3 секс3 семинар осознанность3 шум3 долголетие2 серотонин2 смерть2 холод2 гомоцистеин1 заметки1 здоровье1 лекция1 мелатонин1 мотивация1 окситоцин1 осанка.1 работа стоя1 ресурсы1 рефид1 солнце1 спонтанность1 статус1 термогенез1 триптофан1 циркадные ритмы1
Показать больше