1 июн. 2015 г.

Падарожжа ў Пінск (Пынск, Пинск, Pinsk): сталіца Палесся.


Нарэшце выбраліся ў Пінск. Уражанні аказаліся большымі, чам чаканні. Пінск цудоўны горад з непаўторнай атмасферай. Па захаванасці гістарычнай забудовы займае другое месца пасля Гародні. Горад знаходзіцца на сутоках рэчак Піна і Прыпяць. Насельніцтва 130 тысяч чалавек.


Першае, што мы ўбачылі - гэта іезуіцкі калегіум, пабудаваны ў 1635 годзе. Цудоўнае барока! У ансабль уваходзіў і касцел, які быў знішчаны ў СССР напрыканцы саракавых. Гэты касцел быў галоўнай архітэктурнай дамінантай Пінск. А сам калегіум захаваўся, там зараз музей.



Іезуіцкі калегіум (1635)

Выгляд з боку Піны
Справа - калегіум, па цэнтру - знішчаны касцел.
Унутры калегіума
Саркафаг князя, 11 ст.
Драўляны ровар (веласіпед), 1920-ыя


Ідзем па гораду:

Прылепленая "цыбуля" да касцела 18 стагоддзя
Рынак.
Гарадская забудова
Плітка хвалямі


Зусім побач знаходзіцца цудоўна захаваны комплекс будынкаў францісканскага манастыру. Ён займае цэлы квартал і з'яўляецца буйнейшым комплексам барока на тэрыторыі Беларусі. Ордэн францысканцаў быў у Пінску з 1396. Касцел быў пабудаваны ў 1510 годзе, значна перабудаваны ў 1706, званіца пабудавана ў 1817. Цалкам захаваліся жылыя будынкі манастыра. Увесь комплекс рэстаўраваны і цудоўна выглядае. Зараз ен - архітэктурная дамінанта гораду.






Пройдземся па гораду. У Пінску захавалась шмат што:




 

 

Адзначым, што ў горадзе шмат сучасных будынкаў, якія падстройваюцца пад гістарычны стыль. Часам гэта добра, часам сумнеўна, але ў любым выпадку, гэта лепш панэлек, якімі забудоўваюць Мінск.


 
 







Комментариев нет:

Не пропускайте новые полезные материалы!

Понравилась статья? Читайте на здоровье! 
Подписывайтесь и добавляйтесь в друзья в Facebook или в Вконтакте, a также в Twitter, Instagram. Все старые статьи есть в Архиве, видео - на Youtube-канале. Ежемесячная e-mail рассылка. Пишите и звоните!