Сігневічы: самая казачная ліпавая алея Беларусі.





Падарожжы - гэта здарова, бо вы рухаецеся, цікавіцеся, знаходзіце новае, здзіўляецеся і набываеце самае карыснае - адпачынак і ўражанні.

Зрабілі падарожжа ў Сігневічы (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Усяго 1 км ад трасы М1!

1. Крыху гісторыі.

2. Нашыя ўражанні

3. Фатаздымкі.



Сям'я Празораў
У вескі даволі доўгая і цікавая гісторыя. Сядзіба Сігневічы была зручна размешчана на скрыжаванні дарог з Вільні на Валынь і з Варшавы ў Расію.Упершыню маентак Сыгневічы адзначаны ў 1519 годзе, ен належаў «Старостине ломьзинской пани Павловой Берестейской Томиле». У 1532 па прывілею караля Жыгімонта I сядзіба адышла Фларыяну Радагоскаму. У 1565 уладальнікамі сядзібы сталі Вышенскія, пазней - Станіслаў Малахоўскі, Вершготы-Гамшэй. Але найбольш вядомыя ў гісторыі ўладальнікі сядзібы князі Шуйскія, якія паходзяць па прамой лініі ад цара Шуйскага. Яны валодалі Іванова, Хойнікамі і Церабунамі. 



Пазней маёнтак адыйшоў Каролю Празору (1759-1841). Літоўскі абозны маршалак Літоўскага трыбунала. Дарэчы, вельмі цікавая асоба:

1. Адзін з галоўных арганізатараў паўстання 1794 года супраць расейскай акупацыі, у тым ліку Віленскага паўстання. Сапраўдны патрыет ВКЛ, пасля пачатку паўстання Касцюшкі прызначыў Празора камандуючым войскамі на Палессі, Украіне, Падоле, а ў выпадку сваёй смерці або палону - сваім пераемнікам.
Герб Празораў

2. Караль Празор уваходзіў у літаратурны гурток выдатнага польскага паэта Францішка Карпінскага, які пасяліўся ў фальварку Красьнік Пружанскага павету. Усе члены гуртка мелі маёнткі недалёка ад Красьнік і ад Воўчын - рэзідэнцыі князёў Чартарыйскіх: Станіслаў Клокоцкий (Сычык), Аляксандр Хадкевіч (Вярховічы), Ігнаці Кулакоўскі (Сухопаль), Іаахім Храптовіч ды Марцін Пачобут-Адляніцкі. У гэты шэраг можна ўключыць і Караля Празора (Сігневічы). Карпінскі быў блізкі сямейства Чартарыйскіх, падобна да іх, захапляўся асветніцкімі ідэямі Жан-Жака Русо.

3. Пабудаваў (ен ці яго бацька) у Сігневічах касцел 1785 , шпіталь, школу. Перавёў сваіх сялян з паншчыны на чынш.

Пасля арышту Празора за ўдзел у паўстанні, маентак быў канфіскаваны расейскімі ўладамі. Калі Кацярына II даведалася, што жонка Празора Людвіка па прамой лініі паходзіць ад цара Шуйскага, зямлі вярнулі. Доўгі час Празору быў у эміграцыі, але ў пачатку цараваньня Аляксандра I вярнуўся ў краіну. Пазней, у 1821 годзе ён становіцца членам і кіраўніком патрыятычнага грамадства. У 1826 году па справе дзекабрыстаў пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць.


У 1843 годзе маёнтак Сігневічы разам з фальваркамі ад дачкі Празора па купчай перайшоў да Нейгофа-Лея. На той час сядзіба мела: панскі дом з дрэва на каменным падмурку, тры свірны, хлеў для экіпажа, стайню, ледавік, кладоўку, домік для вэнджання, жывёльны двор, хлеў для сена, кузню, млын-вятрак. Дом у 1914 згарэў, але быў адноўлены. Гэта даволі шырокі будынак памерамі 17 на 11 метраў. Пра яго шляхецкім паходжанні сёння, мабыць, нагадвае толькі ганак з чатырма спаранымі калонамі з цэглы, на жаль, на сеняшкі момант ацалелі толькі две калонны. У савецкі час сядзіба выкарыстоўвалася пад бальніцу, таму пэўна і захавалася.


Каля маентка есць і парк, які ахоўваецца дзяржавай. А вось сядзіба не ўзятая на ўлік і знаходзіцца цяпер у аварыйным стане. Яна мае гісторыка-культурную каштоўнасць як адна з апошніх драўляных сядзібаў ў вобласці, якія захаваліся ў больш-менш годным выглядзе; да таго ж яе гісторыя звязана з многімі выдатнымі асобамі нашай краіны.Сядзібна-паркавы комплекс можна выкарыстоўваць пад шматмэтавы турысцкі аб'ект, паколькі ён знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад трасы М1. Або пабудаваць тут гасцініцу. А можна зрабіць на яго базе музей побыту палескай шляхты - Шуйскіх, Траўгута, Прозараў, міні-галерэю і нават пленэрныя базу.



Што цікавага:


1. Вясковыя могілкі, дзе часам сутракаюцца старыя надмагіллі.

2. Касцел Святой Дзевы Марыі, барокка, 1785. Вельмі сціплы і велічны. Абнесены цагляной брамай. Мы прысутнічалі на службе, веў ксендз на беларускай мове. Было вельмі прыемна і ўзнесла. Потым прысутныя раз’ехаліся на роварах. Каля касцела рэшткі парку з прыгожымі дубамі.

3. Ля касцела захавалася магіла Ігната Шемята (1802-26.11.1882), які быў удзельнікам тавары́ства філяма́таў (ад грэцкага «аматары навук») — таемнае патрыятычнае і асьветніцкае аб’яднаньне студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, якое дзейнічала ў 1817—1823 гадох. За ўвесь час свайго існаваньня ў таварыства ўваходзіла дзевятнаццаць чалавек. З кола філяматаў выйшлі буйныя постаці тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — клясык польскай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусьветна вядомы вучоны-геоляг, дасьледнік і нацыянальны герой Чылі, рэктар нацыянальнага ўнівэрсытэту ў Сант'яга, Юзэф Кавалеўскі — заснавальнік манголазнаўства ў Расеі, рэктар Казанскага ўнівэрсытэту і іншыя.

4. На жаль, сам маентак у непрывабным стане. Але парк проста чароўны! Асабліва ліпавая алея. Старыя дрэвы ўжо згнілі, але на іх месце ад старых пнеў узраслі маладыя, прычым вытыркнуліся 3-5 ствалоў з кожнага места. Гэта самая рамантычная алея ў Беларусі! Напэўна, алея закладзена яшчэ ў канцы 18 ст., калі быў пабудаваны і касцел (1785), бо першапачатковыя ліпы ўжо згнілі, а з іх выраслі ўжо сучасныя дрэвы. Гэтая алея – проста знаходка для рэжысераў! Выглядае казачна!

5. Яшчэ есть прыгожыя дубовыя алеі і зарослая сажалка. У цэнтры парка шмат пакручастых акацый.

6. Каля самой трасы М1, есць нямецкія могілкі. Пра іх асобны пост.






 







Архив

Показать больше

Ярлыки

болезни40 путешествия39 лептин38 нейробиология38 ресурсы здоровья38 телесность32 видео30 генетика30 экологичность30 стрессоустойчивость29 вес28 сон28 свет26 семья26 семинар здоровое питание23 цикл "день-ночь"23 история21 иммунитет20 измерение ресурсов здоровья18 советы18 тест18 неврология17 инсулин16 красота16 традиции16 воспитание15 диагностика14 завтрак14 инфекции14 медицина14 социальные связи13 водно-солевой баланс12 микрофлора12 наука12 осанка12 рецепт11 семинар ваш ресурс стрессоустойчивости11 температура11 циркадные ритмы11 привычки10 природа10 самоидентичность10 солнце10 юмор10 СМИ9 беременность9 минимализм9 практика9 mtor7 война7 здоровье7 старение7 эволюция7 будущее6 курс здоровая телесность6 продуктивность6 NO5 дизайн5 психология5 сознательность5 холод5 шум5 архив4 грелин4 движение4 депрессия4 дети4 дом4 искусство4 кофеин4 личное4 нейропластичность4 родословная4 секс4 тестостерон4 генеалогия3 гистамин3 еда3 заметки3 отзывы3 семинар осознанность3 смерть3 анализы2 витаминД2 гомоцистеин2 долголетие2 книга2 лайфхак2 мелатонин2 мотивация2 окситоцин2 серотонин2 спонтанность2 среда2 термогенез2 Белавешкін1 ПТСР1 беларусь1 богатство1 гормоны1 девайсы1 добавки1 железо1 консерватизм1 лекция1 метаболизм1 обогащеннаясреда1 ожирение1 окружение1 осанка.1 работа стоя1 ресурсы1 рефид1 сахар1 статус1 стоицизм1 триптофан1
Показать больше