Радаўніца, калі ўсе радуюцца: і мертвыя, і жывыя.



У беларусаў заўсёды быў моцны культ продкаў, па народных паданнях, адзіных і сапраўдных гаспадароў роднай зямлі. Сярод розных абрадаў, якія выконваліся ў час свят, абавязковымі былі накіраваныя на шанаванне памяці якія пайшлі ў  свет іншы членаў роду. У народзе няўхільна прытрымліваліся прынцыпу "перш чым сабе - продкам". Беларусы лічылі, што пачынаць нешта важнае без іх дазволу нельга. Таму давайце сення ўспомнім сваіх продкаў.

Радаўніца ў Коркаці, на здымку есць і мая прабабуля (1960-ыя)
 
Ра́даўніца (Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень, Наўскі Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі Чацвер, Наўскае Скрысенне, Вялікдзень мёртвых, мяртвых Вялікадне, Паска мяртвых; Радуніца, Радоўніца, Раданіца, Провады, Праводны тыдзень, Мёртвая радыніца, Мёртвы ці Праводны дзень, Хамова пасха) — дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь — нябожчык.

Фота ўверсе з маей радавой вескі Коркаці. Звярніце ўвагу на архаічны чын: на могілкі прыходзілі і з малымі дзеткамі, а сядзяць усе на самой магіле, засланой абрусам.

Радаўніца.

Часцей за ўсё магілы прыбіралі напярэдадні – у так званую Жывую Радаўніцу – або за некалькі дзён да вызначанага аўторка. Іх абкладвалі новым дзёрнам, пасыпалі свежым жоўтым пяском, папраўлялі крыж, на які звычайна павязвалi белы ручнік, калі там быў пахаваны мужчына, невялiчкi белы фартушок – калі жанчына, прымацоўвалі белы вянок – калі дзяўчына. 


  Напярэдадні свята маці варыла ячменную крупу, адварвала ў цыбульніку яйкі, пякла каравай, аздоблены фігуркамі пеўніка і коніка (свяшчэнныя жывёлы ў нашых продкаў). Пасля абеду ўся сям’я ўрачыста ішла на могілкі, дзе папраўляла крыжы, абкладвала магілы дзёрнам, наводзіла парадак і чысціню. Затым бацька ўкленчваў перад магілай самага старэйшага сваяка і прамаўляў: “Памажы, Божа”. Пачыналася вячэра.

А. Шыліна (1869 г.н) са Старога Сяла на Магілёўшчыне, дзе па некалькі разоў на год адзначаюць Дзяды, урачыста праводзяць Радаўніцу, лічыла гэта святой справаю: “Усе нашы вяскоўцы стараюцца ўшаноўваць памяць памёршых. Спраўляюць Дзяды, святкуюць Радаўніцу. Заказваюць папу памінкі, сочаць за парадкам на магілах, кладуць яйкі, хлеб, сала. Памінкі спраўляюць дома і на могілках, вышываюць ручнікі і вешаюць іх на крыжы ці ахвяруюць у царкву”.



Старыя могілкі, Коркаць
Калі для гэтых абрадаў спецыяльна вытыкаліся ці вышываліся ручнікі і іншыя вырабы, зразумела, што яны адпаведна дэкараваліся. Жаночая фігурка з узнятымі рукамі – гэта ёсць Радаўніца, яна трымае свечкі – ахвяру багам, малітву, каб тыя далі маці вечны спакой і райскае жыццё.
Святое Дрэва, дрэва жыцця з зоркамі па баках – сімвал блізкіх сваякоў. Гэта зварот да багоў з просьбаю аберагчы ад сурокаў, зладзеяў, нячыстай сілы.

Вось ён – фундаментальны прынцып славянскай культуры, пастаянна падмацоўваемы нязгаснай традыцыяй, – працаваць, дык гуртам, талакой, святкаваць – родам-карагодам, спяваць – хорам, дзяліць бяду – між усімі. Фактычна на ўсіх сямейна-родавых святах беларусаў прысутнічала галоўная абрадавая страва, якая дзялілася паміж усімі прысутнымі і з’яўлялася сімвалам родава-абшчыннага адзінства. На радзінах дзялілі «бабіну кашу», на вяселлі – каравай, на пахаванні – куццю, на памінках – чару «з гаротнай слязой».

На могілках елi i гаварылi доўга. Добрым словам успамiналi памерлых родных, расказвалі цікавыя гісторыі з іх жыцця, запрашалi прысесці за жалобны «стол» блiзкiх i знаёмых. 

Пасля працяглай размовы i шматлiкiх галашэнняў рытуал памiнання заканч­ваўся. Другая палова дня была занята звычайнымi штодзённымi справамi, а вечарам многiя сяляне збiралiся ў карчме або за святочным сталом у хаце i працягвалi святкаваць Вялікдзень, дакладней, рабілі яго «провады», таму адна з назваў гэтага дня – Праводны дзень або Праводная Радаўніца. Уся адметнасць i незвычайнасць веснавога памiнальнага дня адлюстравана ў прыказцы: «На Радаўнiцу да абеда пашуць, па абедзе плачуць, а ў вечары скачуць».

  У беларусаў здаўна бытуе перакананне, быццам здароўе чалавека, абароненасць яго ад нячыстай сілы залежыць ад продкаў. Шануй памяць сваіх продкаў, адзначай Дзяды, Радаўніцу – і яны адплоцяць тым жа ўсёй тваёй сям’і.

“Радаўніца – добрае свята, - казала Н. Шыліна. – Яно трэба і жывым, і мёртвым. Радуюцца памерлыя дзед і баба, што іх частуюць і памінаюць. Радуюцца і жывыя дзеці і ўнукі, што продкі клапоцяцца пра іх здароўе і дабрабыт”.



Комментарии

Архив

Показать больше

Ярлыки

лептин33 интересно32 телесность32 мозг28 вес27 генетика27 семья25 видео24 сон23 экологичность23 семинар здоровое питание22 цикл "день-ночь"21 стрессоустойчивость20 свет18 советы18 тест18 измерение ресурсов здоровья17 неврология17 здоровое общество15 нейробиология15 традиции14 инсулин13 медицина13 завтрак12 водно-солевой баланс11 красота11 рецепт11 самоидентичность10 семинар ваш ресурс стрессоустойчивости10 температура10 СМИ9 беременность9 история9 минимализм9 наука9 природа9 диагностика8 юмор8 иммунитет7 микрофлора7 осанка7 практика7 социальные связи7 mtor6 воспитание6 инфекции6 продуктивность6 эволюция6 курс здоровая телесность5 сознательность5 старение5 NO4 архив4 грелин4 дизайн4 кофеин4 холод4 будущее3 гистамин3 еда3 искусство3 отзывы3 родословная3 секс3 семинар осознанность3 смерть3 солнце3 шум3 гомоцистеин2 долголетие2 здоровье2 мотивация2 серотонин2 спонтанность2 циркадные ритмы2 движение1 заметки1 лекция1 мелатонин1 окситоцин1 осанка.1 работа стоя1 ресурсы1 рефид1 статус1 термогенез1 триптофан1
Показать больше