Лідскі замак



Былі ў Лідзе і ў Лідскім замку. Дарэчы, з Мінску вельмі зручна выбірацца. Туды 3 гадзіны, назад тры - за ўсе 120 тысяч рублеў, замак у цэнтры гораду ля вакзалу. Вельмі зручна! Мне замак спадабаўся, сапраўдны рыцарскі замак 14 стагоддя! Пытанне реканструкцыі і рэстаўрацыі закранаць не буду, бо і без мяне пастараліся. Што тычыцца гарадской забудовы, дык у Лідзе яна захавалася сціпла.
Лідскі замак
Лідскі замак




Лідскі замак – гэта самы старажытны адноўлены замак Беларусі, яму амаль 700 гадоў. Ен пабудаваны ў 1330-я гады паводле даручэння князя Гедзіміна. Уваходзіў у лінію процікрыжацкай абароны Навагрудак — Крэва — Меднікі — Трокі (пра Меднікі хутка напішу). Замак быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюмя вуглавымі вежамі, і быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, абкружаным балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка, з поўначы — ровам шырынёй каля 20 м, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад горада.


Замак паспяхова адбіў атакі крыжаносцаў у 1392 и 1394 гг..У 1384 пасля штурму замак узялі крыжакі і часткова разбурылі. У 1392 атрады нямецкіх і англійскіх рыцараў і войскі іх тагачаснага саюзніка князя Вітаўта аблажылі і ўзялі замак. Замак неаднаразова быў абаронены ад нападаў: у 1394 годзе — ад атрадаў англійскіх і французкіх рыцараў, у 1406 — ад атрадаў смаленскага князя Юрыя Святаславіча, у 1433 — ад войскаў князя Свідрыгайлы, у 1506 — ад загонаў крымскіх татар.Улетку 1659 г. замак штурмам захапіла рускае войска. 

З замкам звязаны славутыя імены: Гедымін, Альгерд, Вітаўт, Ягайла іх ворагі прынц Генрых (потым кароль Англіі Генрых ІV, вядомыя рыцары сэр Генры Персі (1364 (?) - 1403), Джон Бафорт, командоры Ян Румпенгей, Конрад Ліхтенштейнскі. Усе яны стаялі перад ці за гэтымі сценамі.


Падчас Паўночнай вайны (1700-21) замак быў двойчы разбураны шведамі, якія ўзарвалі яго вежы. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 годзе паміж паўстанцамі Касцюшкі, якія бараніліся ў руінах замка, і царскімі войскамі. Варта зазначыць, што менавіта падчас Паўночнай вайны было узарвана большасць беларускіх замкаў (у тым ліку Наваградскі!), бо шведы ніколі не пакідалі цэлых замкаў за спіной. Мо варта патрабаваць у іх грошы на рэканструцыю..





 

















 


Комментарии

Архив

Показать больше

Ярлыки

телесность32 болезни30 интересно29 вес27 генетика24 семья24 экологичность23 видео22 семинар здоровое питание22 мозг21 советы18 тест18 цикл "день-ночь"18 сон17 стрессоустойчивость17 измерение ресурсов здоровья16 неврология15 свет15 здоровое общество14 медицина13 традиции13 инсулин11 рецепт11 водно-солевой баланс10 завтрак10 красота10 самоидентичность10 минимализм9 наука9 семинар ваш ресурс стрессоустойчивости9 СМИ8 беременность8 история8 природа8 юмор8 диагностика7 нейробиология7 практика7 температура7 воспитание6 инфекции6 осанка6 продуктивность6 mtor5 иммунитет5 курс здоровая телесность5 микрофлора5 сознательность5 социальные связи5 старение5 эволюция5 NO4 дизайн4 архив3 гистамин3 искусство3 кофеин3 отзывы3 родословная3 семинар осознанность3 шум3 еда2 секс2 серотонин2 смерть2 гомоцистеин1 заметки1 мелатонин1 окситоцин1 работа стоя1 рефид1 солнце1 спонтанность1 статус1 термогенез1 триптофан1 холод1 циркадные ритмы1
Показать больше