Шляхетны шпацыр па Верхнім горадзе.



Працягваем павольную культурную беларусізацыю. Зладзілі сення сямейную культурную праграму: шляхетны шпацыр па Верхнім горадзе на сеняшнім свяце. Захацелася разбавіць салдатаў)) Атрымалася цікава. Спадзяемся, што атрымалась прастымуляваць цікавасць да беларускага. Кожны беларус ведае, што сапраўдны дзень незалежнасці - 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленне незалежнасці БНР. Але вымушаны адзначаць гэты дзень па-рознаму. 

З 1991 года Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. 25 Жніўня 1991, пасля жнівеньскіх падзей у Маскве, Беларуская ССР надала дэкларацыі аб суверэнітэце рэспублікі статус канстытуцыйнага закона.   

Але пасля перавароту і пераходу да сучаснага таталітарнага кіраванная была выбрана дата 3 ліпеня 1944 года. У гэты дзень адбылося вызваленне Мінска ад нямецкіх войскаў у ходзе Беларускай аперацыі (кодавае назву «Баграціён»). Дзень 3 ліпеня абсурдны, бо палова Беларусі была яшчэ пад акупацыяй. Ды і культ пабеды да дня незалежнасці дачынення не мае, бо дзяржаўнасць беларусаў не змянілася ў выніку другой сусветнай вайны. 

Аднак больш за 350 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 году Менск быў захоплены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Многія гісторыкі звяртаюць увагу на наступную акалічнасць: калі ў часе другой сусветнай вайны загінуў кожны чацверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654 – 1667 гадоў, якую Расея вяла супраць Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі.

Шляхетны шпацыр па Верхнім горадзе.
Шляхетны шпацыр па Верхнім горадзе.






Наш сямейны герб
  













Комментарии

Анонимный написал(а)…
Вельмі цікава ) але выпраўце тэкст - сапраўдны дзень незалежнасці 25 сакавіка
Andrei Beloveshkin написал(а)…
Так, двойка згубілась. Выправіў.