Выступ на ТEDxNiamiha. Мерайце сваё здароў’е і дзейнічайце!

Андрэй Белавешкін. Мерайце сваё здароў’е і дзейнічайце! 

Афіцыйнае відэа і тэкст выступу на ТEDxNiamiha.




Вітаю шаноўнае спадарства! Сення я хачу падзяліцца з вамі не таблеткамі , а ідэяй, якая будзе карысней для вашага здароў’я, чым усе лекі свету. У свой час, у медыцынскі ўніверсітэт я паступіў з матывацыяй дапамагаць людзям захоўваць свае здароў’е. Але на маё здзіўленне , на занятках нам амаль не расказвалі пра здароў’е, а вучылі лячыць хваробы. І калі я пачаў працаваць, то сутыкаўся толькі з хворымі, якія хацелі атрымаць рэцэпт , а не выздаравець. І мне стала відавочнай неадпаведнасць у тым, што ўстановы міністэрства аховы здароў’я насамрэч займаюцца лячэннем хваробамі.


Андрэй Белавешкін. Мерайце сваё здароў’е і дзейнічайце!
Андрэй Белавешкін. Мерайце сваё здароў’е і дзейнічайце!

 Таму я вырашыў не здраджваць сваёй мары і змяніў сваю дзейнасць , каб даследаваць і вывучаць здароў’е. Калі раней я працаваў і з хворымі, то зараз са здаровымі людзьмі. Так, да мяне прыходзяць здаровыя людзі, якія жадаюць захаваць сваё здароў’е ў сучасных складаных умовах жыцця і не хадзіць па паліклініках ды шпіталях. Яны прагнуць не праста здароў’я, а моцнага здароў’я.  І першае, што я з імі раблю – гэта мераю іх здароў’е.

 Так, так, вам не здалося. Менавіта мераю здароў’е. (П) Звычайна ў нас толькі вымяраюць хваробы, а здароў’е – яно ці есць ці яго няма. Насамрэч, гэта не так. Прывяду прыклад. Кожны з нас сутыкаўся з сітуацыяй, калі ў яго нешта баліць ці турбуе. Вы звяртаецеся да ўрача, здаяце аналізы, а яны ўсе ў норме. Урач разводзіць рукамі – маўляў нічым не магу дапамагчы, вы ў норме. Як ў норма? – крыўдзіцеся вы. – У мяне баліць…мне дрэнна... І вы, не атрымаўшы дапамогі, застаецеся незадаволеным. Калі пачнеце настойваць, вас яшчэ могуць і абвінаваціць: “Сімулянт!”. Б ольшасць аналізаў сведчыць толькі аб тым ці есць у вас хвароба на дадены момант. Аналізы не могуць даць аніякай інфармацыі пра вашае здароў’е і нават не даюць гарантыі, што вы не захварэеце на наступны дзень.  

Што атрымалася? Вы ў норме, але відавочна не здаровы! Здароў’е падмянілі нормай. Н орма – гэта не здароў’е, норма – гэта адсутнасць хваробы на момант правядзення аналізу. Для таго, каб ведаць сваё здароў’е, яго трэба мерыць. (слайд 1 ) Тыя паказчыкі , якія я мераю , я назваў рэсурсамі здароў’я. Гэта нашыя запасы, магчымасці і наш патэнцыял. Рэсурсы здароў’я павінны адпавядать тром крытэрыям: быць універсальнымі для ўсіх людзей ,  мець надзейнае навуковае абгрунтаванне свайго ўплыву на нашае здароў ’е (чакра, біяполе, знак задыяку, группа крыві не падыходзяць). І чалавек павінны мець магчымасць самастойна ацэньваць і ўплываць на гэты рэсурс. 

 (слайд 2 ) Рэсурсаў у нас шмат, у мяне не хопіць пальцаў каб усе назваць (П). Фізічныя рэсурсы вы добра ведаеце: гэта ежа, сон, рухальная актыўнасць, рэсурсы вашага цела (напрыклад гібкасць), генетычныя рэсурсы. Не меньшы ўплыў на здароў’е маюць псіхалагічныя рэсурсы, напрыклад самаіддэнтыфікацыя, ступень вашай прафесійнай рэалізацыі, адчуванне кантролю над сваім жыццем , стрэссаўстойлівасць і іншыя. Вашае здароў’е залежыць і ад адносін з іхшымі людзьмі, гэта сацыяльныя рэсурсы, напрыклад: узаемадапамога, прызнанне з боку іншых , давер, блізкія узаемаадносіны і так далей. Усе рэсурсы цесна звязаны між сабой (скрыжаваць). Ад таго як вы спіце залежыць ваш настрой, вашая вага, стан іммунітэту і стрэссаўстойлівасць. Паказчык кантролю за ўласным жыццем мае значны ўплыў на самаацэнку,прафесійныя дасягненні, рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых і нервовых хвароб.

 Калі вы змераеце свой пэўны рэсурс, то атрымаеце лічбу. Лічбу вашага здароў’я. (П) Аб чым яна сведчыць? Калі ваш рэсурс дастаткова высокі, то вы знаходзіцеся ва ўмоўнай зяленай зоне. (слайд 3 ) Гэта значыць, што ў вас есць добрая падушка бяспекі і абарона ад знешніх пагроз, вы можаце вытрымаць значныя перагрузкі і іспыты і не захварэць. Вы можаце выкарыстоўваць лішак рэсурса для ажыццяўлення сваіх планаў і мэтаў. Заленая зона – калі вы не проста ідзеце па вуліцы, а ляціце нібыта на крылах. Што б вы не рабілі, вы ўсе робіце правільна, так і працягвайце. 

 (слайд 4 ) Калі ваш рэсурс знаходзіцца ў жоўтай зоне , то ен патрабуе вашай увагі. Жоўтая зона сведчыць аб тым, што пры звычайным ладзе жыцця вам нічога асабліва не пагражае. Але значныя перагрузкі могуць яшчэ больш зменшыць ваш рэсурс і выклікаць хваробу. Таму варта пазбягаць небяспечных сітуацый у сферы дадзенага рэсурса.

 (слайд 5 ) Чырвоная зона – гэта зона небяспекі. Фармальна вы яшчэ ў норме, але любы, нават нязначны штуршок можа вывесць вас з раўнавагі і выклікаць хваробу.  Калі выяўляецца чырвоная зона, значыць вам неадкладна трэба праводзіць мерапрыемствы па ўмацоўванню гэтага рэсурса.

 Большасць хвароб не ўзнікае раптоўна, а мае доўгую стадыю скрытага развіцця. Ад узнікнення сардэчна-сасудзістых, анкалагічных, псіхічных хвароб да з’яўлення сімптомаў можа праходзіць некальгі год. Вось прыклад. Шмат хто з нас чуў скаргі кшталту “ прастрэліла спіну, зашчаміла нерв” звычайна калі чалавек падымаў нейкі цяжар. Здаецца, усе адбылося раптоўна. (П) Але насамрэч у гэтага чалавека  ужо доўгі час была зменшана гібкасць і рухомасць пазваночніка. Значыць, рэсурс быў ужо зніжаны і хапіла нязначнай перагрузкі каб справакаваць хваробу.  Ці напрыклад інфаркт , які часта бывае раптоўным для чалавека і яго блізкіх. Раптоўны ен таму, што мы не можам убачыць саімі вачымі сценку крывяносных сасудаў і не можам правільна ацаніць рэсурс. Абапіраючыся толькі на свае пачуцці, без пэўных методык і ведаў гэта проста немагчыма зрабіць правільна. 

 Напэўна, вы ўжо думаеце як памерыць свае здароў’е. (П) Прыблізна ацаніць рэсурс можна і самастойна. Напрыклад лесвіца. Колькасць паверхаў, на якія вы можаце ўзнаяцца без адышкі сведчыць пра ваш цялесны рэсурс. Калі вы падымаецеся да 3 паверха і адчуваеце задышку, то гэта хвароба, звярніцеся да ўрача. 4 – чырвоная зона, 5-6 – жоўтая, вышэй за 7 – гэта зяленая зона. Калі іх больш за 6, то вы ў чырвонай зоне, калі менш за 7 – то ў чырвонай. Псіхолагі распрацавалі шмат тэстаў, з дапамогай якіх можна самім праверыць і прыблізна ацаніць вашыя псіхалагічныя рэсурсы. У вас у кішэнях ляжаць смартфоны (П-Д), есць розныя дэвайсы-браслеты, якія могуць сачыць за якасцю вашага сна і колькасцю крокаў за суткі. В ы можаце адсочваць свой прагрэс штодзенна. Для дакладнага вымярэння існуюць больш складаныя метады, якія патрабуюць удзелу спецыялістаў і пэўнага лабараторнага абсталявання. 

 Зараз нам даступны непасрэдна ў Мінску ці па пошце ў замежных лабараторыях генетычныя аналізы. Гэта проста , ад вас патрабуецца крыху сліны і паболей грошай. І вы атрымаеце вынікі аналізу вашай асабістай схільнасці да пэўных хвароб. Генетычная схільнасць да хваробы яшчэ не значыць, што вы захварэеце. Гэта значыць, што устойлівасць пэўнага органа ці сістэмы абмежавана варта кантраляваць і умацоўваць яго рэсурс.
 (слайд 6 ) Інфармацыю , якую мы атрымоўваем пасля вымярэння рэсурсаў здароў’я, можна практычна выкарыстоўваць розным чынам. Мы можам выявіць тыя рэсурсы, якія знаходзяцца ў чырвонай зоне і пачаць умацоўваць іх. Можна перыядычна вымяраць рэсурс і адсочваць свой прагрэс.  Можна выявіць зніжэнне рэсурса і пачаць дзейнічаць загадзя, не чакаючы ўзнікнення хваробы.  Вымярэнне рэсурсаў дае нам магчымасць даваць устойлівы прагноз і прымаць навукова абгрунтаваныя рашэнні.

 Можа ў вас не страта сэнса жыцця , а незбалансаванае непаўнавартаснае харчаванне? Можа вас раздражняюць не патрабавальныя кліенты, а ваш нізкі рэсурс стрэсаўстойлівасці ? Можа вы сварыцеся з жонкай ці мужам не таму, што ў вас няма кахання, а таму, што ў вас нізкія рэсурсы ўсвядомленнасці і ўвагі, і вы проста не можаце зразумець адзін аднаго? Можна гадаць, а можна вымерыць пэўныя рэсурсы і атрымаць дакладны адказ. 

 Вось вы змерылі свой рэсурс і вырашылі яго ўмацаваць. З чаго пачаць? (П) Рэсурсы здароў’я універсальны , а практык для іх развіцця безліч. Выбірайце тое, што вам падабаецца і падыходзіць. Калі вам не падабаецца бегаць, то і не трэба катаваць сабе на стадыене, хаціце медытыраваць – неабавязкова станавіцца буддыстам. Выбірайце іншыя шляхі. Ч асам людзі капіруюць спосабы, не задумваючыся ці падыходзяць яны асабіста ім. Часта гэта прыводзіць да небяспечных наступстваў і адбівае жаданне і імпэт займацца сабой. 

 Я бегаю ўзімку ў саколцы, шортах і бегавых красоўках.  Пэўна мой прыклад натхніў суседа і аднойчы я ўбачыў,  як ен таксама ў шортах слізгаецца ў кедах па заледзянелым двары. На наступны дзень ен вітаўся са мной асіплым ангінным голасам. Пасля гэтага я нават думаю бегаць у саколцы з надпісам: “калі ласка, не рабіце як я”. (П) Калі ваш рэсурс у чырвонай зоне, то практыка методык зяленай можа не дапамагчы, а толькі нашкодзіць. К алі вы практыкуеце аздараўленчыя методыкі зяленай зоны, то не варта раіць іх усім іншым.

 Умацоўванне рэсурсаў і лячэнне хвароб – розныя рэчы. Калі ў вас баліць спіна і вы п’еце абязбольваючыя лекі, то вы можацце хутка прыйсці ў норму, ваш боль сапраўды зменшыцца. Але гэта не значыць, што вы насамрэч выздаравелі, зніжаны рэсурс так і застаўся нізкім. Таму боль будзе прыходзіць зноў і зноў.  А калі вы вырашылі рабіць хоць пяць хвілін у дзень разцяжкі, то хутка вы заўважыце, што можаце нагінацца лягчэй і глыбей. Гэта значыць, што ваш цялесны рэсурс павысіўся. Вы не толькі значна зменшылі асабістую рызыку ўзнікнення болю ў будучым , але і сталі рухацца больш прыгожа і ганарыцца сабой за гэтае невялікае, але заўважнае дасягненне. 

 Рэгулярныя практыка мяняе не толькі лічбу нашага рэсурса. Мы самі змяняемся на ўзроўні генаў, клетак, сувязяў між клеткамі нашага цела? Гучыць фантастычна! Так, але гэта інструменты, якія есць у кожнага чалавека ад нараджэння. Вось тры найцудоўнейшыя з іх! (слайд 7 )

 Эпігенетыка – гэта навука сведчыць, што значная частка нашых генаў можа быць у розным стане: быць актыўнымі ці выключанымі. Усё тое, што мы робім, наш лад жыцця непасрэдна ўплывае на актыўнасць генаў. Мы можам стымуляваць карысныя гены і падаўляць актыўнасць генаў, якія правакуюць хваробы з дапамогай ежы і руха! Толькі ўявіце гэта сабе! Мы людзі, дзівостныя істоты, мы здольны мяняць генную актыўнасць кожнай клеткі нашага цела! Больш таго, гэты набытак мы можам нават перадаваць нашым дзецям!

 Аўтафагія – гэта працэс пры якім клеткі знішчаюць пашкоджаныя малекулы і рамантуюць самі  сабе. Забудьце пра розныя чысткі свайго арганізму! Проста дайце клеткам магчымасць самім гэта зрабіць. Пачніце высыпацца! Не з’ядайце лішку ежы! Нейрапластычнасць азначае, што сінаптычныя сувязі між нервовымі клеткамі могуць перастройвацца. Гэта значыць, што мы не заложнікі сваіх звычак, свайго настрою і звычных дзейнняў, рэакцыі на стрэс. Мы можам змяняць у лепшы бок свае псіхалагічныя і сацыяльныя рэсурсы.

 Ніколі не позна пачаць дзейнічаць! Нізкія рэсурсы – хоць і норма, але не здароў’е. Мерайце іх і вы ўбачыце схаваны ўнутры вас патэнцыял. Калі вы пачнеце яго выкарыстоўваць, то адчуеце цудоўную энергію, прагу да жыцця, жаданне дзейнічаць. Гэта тое, што называецца моцным здароў’ем! Мерайце вашае здароў’е і дзейнічайце. Дзякуй за ўвагу! Будзьце здаровы!

Комментарии

Архив

Показать больше

Ярлыки

болезни40 путешествия39 лептин38 нейробиология38 ресурсы здоровья38 телесность32 видео30 генетика30 экологичность30 стрессоустойчивость29 вес28 сон28 свет26 семья26 семинар здоровое питание23 цикл "день-ночь"23 история21 иммунитет20 измерение ресурсов здоровья18 советы18 тест18 неврология17 инсулин16 красота16 традиции16 воспитание15 диагностика14 завтрак14 инфекции14 медицина14 социальные связи13 водно-солевой баланс12 микрофлора12 наука12 осанка12 рецепт11 семинар ваш ресурс стрессоустойчивости11 температура11 циркадные ритмы11 привычки10 природа10 самоидентичность10 солнце10 юмор10 СМИ9 беременность9 минимализм9 практика9 mtor7 война7 здоровье7 старение7 эволюция7 будущее6 курс здоровая телесность6 продуктивность6 NO5 дизайн5 психология5 сознательность5 холод5 шум5 архив4 грелин4 движение4 депрессия4 дети4 дом4 искусство4 кофеин4 личное4 нейропластичность4 родословная4 секс4 тестостерон4 генеалогия3 гистамин3 еда3 заметки3 отзывы3 семинар осознанность3 смерть3 анализы2 витаминД2 гомоцистеин2 долголетие2 книга2 лайфхак2 мелатонин2 мотивация2 окситоцин2 серотонин2 спонтанность2 среда2 термогенез2 Белавешкін1 ПТСР1 беларусь1 богатство1 гормоны1 девайсы1 добавки1 железо1 консерватизм1 лекция1 метаболизм1 обогащеннаясреда1 ожирение1 окружение1 осанка.1 работа стоя1 ресурсы1 рефид1 сахар1 статус1 стоицизм1 триптофан1
Показать больше