18 июн. 2015 г.

Белавешкіны на Белым возеры.

Сення з Кацяй зладзілі вялікую вандроўку па заходнім беразе Белага возера, прайшлі праз веску Перасудавічы (вядома з 16 ст.). Прайшлі праз урочышча "Чортава кола", але ні чорта ні цмока не знайшлі.Чым цікава Белае возера?



1. Найперш, па агульнай плошчы акваторыі азёр, сажалак, вадасховішчаў Беразоўскі раён - самы «водоемный раён» Беларускага Палесся і паўднёвай паловы Беларусі. 

2.  Па-другое, сярод 45-ці Белых азёр у Беларусі менавіта гэтае возера самае вялікае (плошча 5,7 км кв.). Няма роўных яму і сярод палескіх «цёзак» у Польшчы і Украіне. 

3.Ну і гэта возера ўнікальна для краіны ў гідрабіялагічныя стаўленні. Любы турыст можа лавіць тут трапічных крэветак, і самыя розныя віды рыб. Нават піраньі! Бо ў Белае возера ідзе зкідванне цеплай вады з электрастанцыі і летам тэмпература ў возеры можа сягаць 25 градусаў!


4. А за цмокам адправімся на Чорнае возера побач, востраў Выжжа!


У Палесьсі на балоце
Цмок хаваецца ў чароце.
Зьеў бярозку на сьняданак,
Струшчыў дуб, як абаранак.
Праляцеў над вёскай цмок –
Пахаваліся, хто змог!
Толькі Яська не спужаўся
Ды на цмоку пакатаўся!



















Комментариев нет:

Не пропускайте новые полезные материалы!

Понравилась статья? Читайте на здоровье! 
Подписывайтесь и добавляйтесь в друзья в Facebook или в Вконтакте, a также в Twitter, Instagram. Все старые статьи есть в Архиве, видео - на Youtube-канале. Ежемесячная e-mail рассылка. Пишите и звоните!